СТРАЛЬБА́ КУЛЯВА́Я,
спартыўная стральба з агнястрэльнай ці пнеўматычнай наразной зброі (вінтоўкі, пісталеты). Уключае стральбу звычайную па мішэнях, скорасную па фігурных (сілуэтных) мішэнях, па перасоўных мішэнях «бягучы дзік» і «бягучы алень». Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 10, 25, 50, 100 і 300 м.
Першыя спаборніцтвы ў стральбе з вінтовак адбыліся ў Швейцарыі (1824). У праграме Алімп. гульняў з 1896. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1897 (з 1954 — раз у 4 гады). Стральба ўключана ў біятлон (малакаліберная вінтоўка), марское мнагабор’е; стральба з пісталетаў — у пяцібор’е і ваен.-прыкладныя мнагабор’і.
Чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1924. У камандным заліку бел. стралкі — сярэбраныя прызёры чэмпіянату СССР (1976), 3-е (2000) і 5-е (2001) месцы на чэмпіянатах Еўропы. Сярод спартсменаў найб. вызначыліся І.Бакалаў, І.Басінскі, Л.Бейдзіна, А.Газаў, А.Іваноў, А.Кедзяраў, К.Лукашык, В.Пархімовіч, І.Шылава, Л.Яўглеўская і інш.
т. 15, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)